Заява Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША адносна сітуацыі ў Беларусі

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен 17 сьнежня 2023 году апублікаваў заяву для прэсы адносна сітуацыі ў Беларусі і адносна прыняцьця новага пакету санкцый.
Ён адзначыў, што ў Беларусі выносяцца палітычна матываваныя прысуды ў адносінах да лідараў дэмакратычнай апазіцыі.
У адказ на гэтыя парушэньні правоў чалавека, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША прымае візавыя санкцыі ў адносінах да 25 асоб у Беларусі.
Адзначаецца, што практыка вынясеньня завочных прысудаў з’яўляецца спосабам перасьледу тых, хто змагаецца за правы чалавека і свабоду.
Таксама заяўляецца, што ЗША ня будуць заставацца ў баку, калі ў Беларусі будуць і надалей перасьледвацца мірныя пратэстоўцы і дэмакратычныя актывісты, а таксама будуць парушацца правы чалавека.
Цалкам тэкст звароту можна прачытаць на сайце Дзяржаўнага дэпартамэнту па спасылцы: https://www.state.gov/responding-to-continued-repression-by-the-lukashenka-regime-in-belarus/