Віншаваньні з нагоды Дня Незалежнасьці Ўкраіны

Рэдакцыя часапіса “Беларус” шчыра віншуе ўсіх украінцаў з Днём Незалежнасьці!
У гэтыя цяжкія і змрочныя часы мы застаемся з Вамі нашымі думкамі і справамі. Мы жадаем Вам толькі перамогі і дальнейшага росквіту Вашай Дзяржавы. Праз 30 год зло ня можа зьмірыцца з выбарам Народа Ўкраіны на разьвіцьцё, дэмакратыю і прагрэс. Але Ўкраінскі Народ настойліва прытрымліваецца свайго шляху. Таму мы сьвята верым у Вашую вольную будучыню і жадаем бачыць Вас у сям’і заможных і самастойных краін Захаду!
Са Сьвятам!
Слава Ўкраіне! Героям Слава!