Віншаваньне ад Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Дарагія сябры!

Ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня віншуем вас з Раством Хрыстовым, Новым годам і Калядамі! 

Гэты год, які прынёс беларусам шмат выпрабаваньняў і пакутаў, мінае, а беларускі народ ня гледзячы на ўсе пакуты трывае і жыве. 

Дык няхай сьвята Божага Нараджэньня дадасьць нам веры ў сябе і моцы выстаяць у гэты няпросты час. 

Зычым усім беларусам Божага сьвятла, чалавечай дабрыні і любові! 

Няхай у гэты дзівосны час кожны беларус адчуе еднасьць і падтрымку! 

Усім добрых сьвятаў і плённага новага году!

Жыве Беларусь!

Галоўная Управа

Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня