Ветрамовы

Да Дню Матчынай Мовы
Адным з асноўных інструментаў і, адначасна, рухавіком чалавечай эвалюцыі з’яўляецца мова. Мова дазваляе людзям разнасцежыць дзверы фантазіі і (ствараючы наватворы, метафары, аднаўляючы архаізмы, ужываючы дыялектызмы) супрацоўнічаць і штурхаць чалавецтва наперад.
Мова – гэта таксама мастацтва, а перафразоўваючы Эрыка Хофера, мастацтва ачалавечвае за конт таго, што мастак несупынна павінен намацваць і адчуваць накірунак свайго шляху, бо не існуе шаблону, які можна выкарыстоўваць адвечна, у любыя часы, з рознымі аўдыторыямі.
Чалавек і мова/мова і чалавек – гэта працэс, які не можна засвоіць, але ў якім можна прымаць актыўны ўдзел, таму, ў цудоўны Дзень Матчынай Мовы, хочацца ўзгадаць “Ветрамоваў” (Windtalkers) – сакрэтную зброю ЗША падчас Другой Сусветнай Вайны.
У той складаны перыяд, некаторыя чальцы японскай выведкі былі даволі дасведчанымі гульцамі канфлікту з-за атрыманай у Амерыцы адукацыі. Яны не пакутавалі ад перашкоды у перахопе і расшыфроўцы паведамленняў паміж супернікамі, таму ваяваць з Японіяй, выкарыстоўваючы ангельскую мову, стала бессэнсоўна і небяспечна. Паўстала нагода для стварэння новай сістэмы кадавання, на якую не было ні часу ні сродкаў, і на сцэну міжнародных падзей заступілі ваяры індыянскага племені Наваха.
Толькі ўявіце сабе збянтэжанасць “перахопшчыкаў”, якія ўпершыню сутыкнуліся з кодам, што ніяк не прычэпліваўся да індаеўрапейскіх правіл, не адгукаўся з вядомым раней вымаўленнем, націскамі і інтанацыямі (глядзець відэа).
Наіснасць кода рассакрэцілі толькі ў 1968 годзе, але лінгвістычны цуд адбыўся значна глыбей – людзі, якія ўжывалі ад нараджэння мову Наваха, не заўсёды маглі зразумець Ветрамоваў. За час працы, ваяры стварылі слоўнік з 600 дадатковымі кодавымі словамі ад неабходнасці называць рэчы, якіх не магло існаваць у арыгінальным слоўніку (субмарына, авіябомба ды іншая вайсковая (і не толькі) тэрміналогія).

1.Малюнак Сяржук Сай; шрыфт з “Наша Назва”, аўтар Алесь.
Прыклад Наваха яскрава ілюструе існаванне і важнасць падводных муроў, якія трымаюць на сабе саму мову. Словы і сказы без падводнай часціны ледагора не абавязкова ўспрымаецца слухачамі ў аднолькавым сэнсавым, канцэптуальным значанні.
Напрыклад, задумайцеся, як бы вы дакладна пераклалі на ангельскую мову састарэлае слова “чэрнь” у дачыненні да пэўнай сацыяльнай класы? Этымалагічныя слоўнікі выдаюць, што з стараславянскай чьрнь з’яўляецца эквівалентам сучаснаму слову “чорны”, але ці ж гэта “black” у сучасным кантэксце? Тое ж самае і з болей звыклымі, штодзённымі словамі: адзін кажа “свет” і ўяўляе сабе кампаненты ўсёй планеты і космас, іншы, слухаючы слова “свет” думае пра палітычную сетку прывелігаванай меншасці, якой падпарадкоўваюцца і жучкі і павучкі, а трэці ўспрымае “свет” як творчасць пэўнага Бога. Шматлікія філосафы (напрылад, Людвіг Вітгенштейн (1889-1951)) сцвярджалі, што калі б у нас усіх было аднолькавае ўспрыманне і разуменне такіх слоў як праўда, справядлівасць, гонар, свабода – мы б жылі ў лепшым свеце. На сёння такой опцыі няма, таму падводныя кампаненты моўнага ледагора адыгрываюць крытычную ролю ў фармаванні думак.
Згодна з гэтым, мова без агульнай культуры, каштоўнасцей, кааперацый становіцца штучнай, статычнай і, у вынятку, дэкаратыўнай, неабавязковай. Дэкаратыўная мова не можа быць зброяй.
Сёння, мы чуем і дзівімся, як часам жывая мова дапамагае ўкраінскім ваярам. Насамрэч, так ужо неаднойчы было і так будзе заўсёды. Нягледзячы на развіццё тэхналогій і Штучнага Інтэлекту свет заўсёды прыхоўвае сакрэтную карту – мову, якую могуць разумець адзінкі і тое, што іх адзінкі не робіць іх слабейшымі. З-за адсутнасці шаблонаў і сусветных правіл, кожны мае права рабіць выбар і ці то заставацца ў полі заклішаваных і навязаных прынцыпаў «Один в поле не воин», ці то жыць у бязмежнай прасторы альтэрнатыўных меркаванняў з уласна абранай опцыяй, як да прыкладу – “Адзін ды ладзін”(Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна).
Марына Кражова
Reference
Navajo Code Talkers and the Unbreakable Code (2008), Central Intelligence Agency. Retrieved from: https://www.cia.gov/stories/story/navajo-code-talkers-and-the-unbreakable-code/