У Сан-Францыска разгарнулі 10-метровы бел-чырвона-белы сьцяг!

Беларусы Сан-Францыска разам з сябрамі правялі Дзень Годнасьці. Акцыя прайшла 13 жніўня на плошчы Эмбаркадэра (Harry Bridges Plaza, Embarcadero). Яе адметнасьцю стала тое, што беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг даўжынёй ў 10 метраў.
Надзея Нортан, арганізатарка акцыі і нефармальны лідэр беларусаў Сан-Францыска, адзначыла, што месца, дзе сабраліся беларусы, стала знакавым за апошнія два гады.
“Месца вельмі ўдалае. Тут таксама зьбіраюцца і ўкраінцы. Каля плошчы заўсёды шмат руху, аўтамабіляў, людзей, а значыць і ўвагі”, – сказала актывістка.
На пачатку акцыi былі зачытаныя імёны загінулых беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне, якіх прысутныя ўшанавалі хвiлiнай цішыні.
Мітынгоўцы выйшлі з партрэтамі палітвязьняў і раздавалі ўлёткі аб сітуацыі ў Беларусі ўсім зацікаўленым мінакам. А таксама разам прасьпявалі “Пагоню”.
Дзень Годнасьці сабраў не толькі мясцовых беларусаў. Да яго далучыліся прадстаўнікі з Сакрамэнта і Флорыды, а таксама новыя беларусы, палітычныя ўцекачы, якія нядаўна прыехалі ў ЗША.
З прамовамі выступілі Надзея Нортан і Джон Рэйман (прадстаўнік Ukraine Socialist Solidarity Campaign), якія падбадзёрылі дыяспару працягваць змаганьне за дэмакратыю і незалежнасьць Беларусі.
Акрамя беларускай супольнасьці да Дня Годнасьці далучыліся амерыканцы з “Ukraine Socialist Solidarity Campaign”. Яны прынеслi плякаты і ўлёткі ў знак салiдарнасцi з лiквiдаванымi незалежнымi прафсаюзамi на Беларусі.
Прысутныя зрабілі грашовы збор для сем’яў палітвязьняў праз фонд “DISSIDENTBY”. Па словах арганізатара, атрымалася сабраць грошы для падрыхтоўкі ў школу шасьці школьнікаў з сямей палітвязьняў.
Дні Годнасьці былі зладжаныя беларускімі суполкамі ў васьмі амэрыканскіх гарадах і сабралі шмат беларусаў, якія не толькі працягнулі беларускую павестку ў ЗША, але і падтрымалі фінансава сем’і палітычных зьняволеных.
Акцыі былі прымеркаваныя да ўшанавання 2-й гадавіны скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку беспрэцэдэнтных рэпрэсій супраць тых, хто зрабіў выбар не жыць пад уладай дыктатара. Дні Годнасьці aдбылiся пры iнфармацыйнай падтрымцы Асацыяцыі беларусаў Амерыкі.
Гарады ў якіх адбыліся Дні Годнасьці:
- Вашынгтон Дзі Сі – 7 жніўня
https://fb.me/e/2SMtrt28u - Фiладэльфiя – 7 жніўня
https://fb.me/e/3n92hRcVJ - Сан-Францыска – 13 жніўня
https://fb.me/e/1L4ez3Zoh
Трой, Мічыган – 13 жніўня - https://fb.me/e/eNaLfixBR
- Бостан – 14 жніўня
https://fb.me/e/3viimBamD - Чыкага – 14 жніўня
https://fb.me/e/1Iu2wildQ - Шарлат – 14 жніўня
https://fb.me/e/29ZI6aRPk - Нью-Ёрк – 20 жніўня
https://fb.me/e/1L0qVerXP
Алесь Пазьняк











