Чарговы Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

18 чэрвеня 2022 года ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага (Бруклін, Нью-Ёрк) адбыўся чарговы Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Нью-Ёркскага, Вашынгтонскага аддзела і аддзела БАЗА ў Паўднёвай Фларыдзе.
Кангрэс прайшоў пасьпяхова і завяршыўся абраньнем новага кіраўніцтва БАЗА на тэрмін 2022-2024 гг.
Новаабраны склад Галоўнай управы БАЗА:
- Натальля Федарэнка – старшыня
- Ганна Сурмач – намесьнік
- Тацьцяна Красоўская – скарбнік
- Міхась Чаропка – сакратар
- Вячаслаў Бортнік
- Юрка Азарка
- Яўген Барысевіч
- Расьціслаў Гарошка
- Вадзім Васільеў
Пажадаем усім плённай працы ў гэтыя два гады!
БАЗА









