Сустрэча са Зьміцерам Лукашуком напярэдадні канцэрту Лявона Вольскага і J:Mors у Нью Ёрку

26-га кастрычніка (серада) у 19:30 у беларускім грамацка-культурным цэнтры пры Катэдральным саборы імя сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Ave., Brooklyn, NY) адбудзецца сустрэча з беларускім журналістам Зьміцерам Лукашуком.
Падчас гутаркі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Зьміцера Лукашука і Максіма Гарунова – “Беларуская Нацыянальная Ідэя на Маршы“.
Ахвочыя будуць мець магчымасьць набыць кнігу з аўтографам аўтара.
Сустрэча адбудзецца напярэдадні канцэрту Лявона Вольскага і гурту J:Mors у Нью Ёрку 27 кастрычніка.
Інфармацыя пра сустрэчу ў Facebook: https://fb.me/e/2cJz9R728
Інфармацыя пра канцэрт: https://fb.me/e/34kVeLIWR
Квіткі на канцэрт: https://www.vesnatickets.com/tour/VolskiJMors2022


