Што варта ведаць беларусам пра Амэрыканскую рэвалюцыю?

Чытаючы кнігу пра Амэрыканскую рэвалюцыю, натрапіў на адзін ўрывак. Там расказваецца, што брытанскі кароль Георг ІІІ дараваў выбачэньне ўсім удзельнікам паўстаньня, хто зьвернецца да яго з пакаяньнем і паклянецца на вернасьць. Нагадвае сытуацыю ў Беларусі, але вядома, што свабоду там ніхто не даруе. Так адбылося й з тымі хто перамятуўся назад да караля. Адзін зь іх быў Рычард Стоктан (Rіchard Stockton) – адзіны з ўсіх падпісантаў Дэклярацыі Незалежнасьці. Але ён атрымаў ня тое, на што жадаў спадзявацца – трапіў у турму, згубіў здароўе й багацьце.

Тут варта зьвярнуцца да таго, чым менавіта была Дэклярацыя Незалежнасьці. Вось як пра яе піша Томас Джэфферсан (Thomas Jefferson) у лісьце да свайго сябра Роджэра С. Уэймана (Roger C. Weіghtman) 24 чэрвеня 1826 году:

”May іt be to the world, what І belіeve іt wіll be… the sіgnal of arousіng men to burst the chaіns… and to assume the blessіngs and securіty of self-government. That form whіch we have substіtuted, restores the free rіght to the unbounded exercіse of reason and freedom of opіnіon. All eyes are opened, or openіng, to the rіghts of man. The general spread of the lіght of scіence has already laіd open to every vіew the palpable truth, that the mass of mankіnd has not been born wіth saddles on theіr backs, nor a favored few, booted and spurred, ready to rіde them legіtіmately, by the grace of God.”

У гэтым лісьце Джэферсан выказаў надзею, што Дэклярацыя будзе працягваць натхняць людзей на прыняцьце прынцыпаў свабоды й самакіраваньня, падкрэсьліваючы, што ўсе людзі нараджаюцца з пэўнымі неад’емнымі правамі й не павінны падвяргацца прыгнёту ўладаў. Словы Джэферсана адлюстроўваюць яго веру ў Дэклярацыю як асноватворны дакумэнт для Злучаных Штатаў і яе нязьменную важнасьць у гісторыі правоў чалавека й самавызначэньня.

І вось тут палягае прынцыповая розьніца, за якую амэрыканскія каланісты ахвяравалі сваім жыцьцём. Яны больш не жадалі каб іх лёс вызначаўся пэрсаналісцкай уладай караля ці каго яшчэ. Яны абралі іншы шлях. Яны абралі Свабоду й яе ім змагла прынесьці толькі Дэклярацыя Незалежнасьці. Амэрыканцы паставілі кіраваць сваім жыцьцём Закон.

Як мы бачым з прыклада Стоктана – пэрсаналісцкія рашэньні заўсёды маюць зьменлівы характар. Яны могуць падняць на вышыні, а таксама могуць і абрынуць на самае дно. На закон жа нельга ўзьдзейнічаць эмоцыямі, і таму ўсе перад ім роўныя – і прэзыдэнты, і кансьержы. Тут няма такога, каб “крыху не да законаў”.

Амэрыканская дзяржава заснаваная на друкаваных словах: Законе Божым, Дэклярацыі Незалежнасьці й Канстытуцыі. Злучаныя Штаты Амэрыкі – квітнеючая й пасьпяховая дзяржава, хто б што ні казаў.

Дыктатарскія рэжымы Беларусі й Расеі дэградуюць разам зь іх лідэрамі й вялікае пытаньне, ці змогуць існаваць гэтыя краіны (асабліва Расея), пасьля іх сыходу. Усё б уратвала вяршынства права, і таму ў Беларусі такі шанец ёсьць. Беларусы збольшага законапаслухмяныя. Ці ёсьць такое ў Расеі зь іх “закон што дышла…” – пытаньняў шмат…