Прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня павіншавалі польскую грамаду з Днём Незалежнасьці Польшчы

Ва ўторак чатырнаццатага лістапада ў будынку гарадзкога савету Нью Ёрку прайшло сьвяткаваньне сто пятых угодкаў Незалежнасьці Польшчы.

Падчас імпрэзы адбылося ўзнагароджаньне прадстаўнікоў польскай супольнасьці, якія зрабілі найбольшы ўклад у жыцьцё грамады. Прагучалі прамовы членаў гарадзкога савету гораду, генэральнага консула Польшчы ў Нью Ёрку, а таксама мэра горада Жэшуф – спадара Конрада Ф’ёлека. Гэты горад стаў прыкладам усяму сьвету, як трэба прымаць людзей у бядзе. Бо менавіта туды скіраваліся ўцекачы з Украіны напачатку расейскай агрэсыі.

Адметным момантам вечара стаў падарунак ад беларускай дыяспары – графічная праца беларускага мастака Зьміцера Шапавалава. Намесьнік старшыні ньюёрксага адзьдзелу БАЗА Міхал Чаропка прэзэнтаваў генэральнаму консулу Рэспублікі Польшча ў Нью Ёрку выяву крылатага гусара. Таксама, консул Адрыян Кубіцкі ў прамове асабліва адзначыў беларускі народ, які працягвае барацьбу за сваю свабоду.

Вечар праходзіў у выдатнай цёплай атмасфэры. Вядоўцай была зорка амэрыканскага ТБ і радыё – Рыта Козьбі. Падчас выкананьня гімнаў Польшчы й ЗША была выстаўлена ганаровая варта. Яе склалі чальцы задзіночаньня імя генэрала Пуласкі ад паліцыі й пажарных гораду. А напрыкацы ўсіх прысутных павіншаваў дзяцячы хор Polonіa Choіr.

Вечар завяршўся агульнай малітвай за ЗША і Польшчу.