Памёр доктар Вітаўт Кіпель

Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва з жалем паведамляе пра адыход на вечны спачын свайго шматгадовага старшыні доктара Вітаўта Кіпеля (30.05.1927 — 03.12.2022)

Др. Вітаўт Кіпель кіраваў БІНіМам на працягу 40 гадоў. Быў ведамым грамадзкім дзеячам, дасьледнікам гісторыі эміграцыі, геолягам, бібліёграфам, аўтарам, сярод іншага, знакамітых “Беларусаў у ЗША” й, разам з Зорай Кіпель, адзінай на сёньня “Бібліяграфіі беларускага друку на Захадзе”, ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-Цэнтру й Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, сябрам Вялікай рады “Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” й інш. 

Управа Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва выказвае шчырыя спачуваньні дачцы Алесі, сыну Юрку, нявестцы Ларэйн, унукам Алесю, Антону, Андрэю і ўсім блізкім спадара Вітаўта.

Інфармацыя пра час і месца разьвітаньня й паховінаў будзе пазьней.

Управа БІНіМу