ПАДЗЯКА АМЭРЫКАНСКІМ БЕЛАРУСАМ
На працягу лістапада і ў пачатку сьнежня гэтага году ў Нью-Ёрку адбывалася зборка грошай для руху “Вольная Беларусь” на набыцьцё рыштунку для палка Каліноўскага, які ваюе ў складзе збройных сілаў Украіны супраць маскоўскіх агрэсараў. Усяго сабрана 14.470 даляраў. Зь іх 390 ужо скарыстана на набыцьцё ўцяпляльнікаў, жгутоў (турнікетаў) і лекаў, на трансакцыю і перасылку. Рэшта — 14.080 даляраў — пойдзе па галоўным прызначэньні, пра якое ведаюць даўцы.
Кожнаму з 34-х даўцаў выказаная пісьмовая падзяка за падтрымку Руху і ваяроў. Але тут (у публічным рэсурсе), улічваючы ваенны час і стан рэпрэсіяў ў акупаванай Беларусі, мы не падаём імёны нашых дабрадзеяў, дбаючы пра бясьпеку. Вялікая ўсім падзяка.
25 сьнежань 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Руху “Вольная Беларусь”