ГІСТАРЫЧНАЯ ПАМЫЛКА ЗША

ЗША пабудавалі ўсю прамысловасьць СССР у XX стагодзьдзі
У школьных падручніках па гісторыі мы неаднойчы чыталі пра глябальныя посьпехі індустрыялізацыі ў СССР. Але ў іх ніколі не пісалі, хто спрычыніўся да таго, каб гэтыя посьпехі сталі магчымымі. Дзякуючы ЗША фактычна СССР застаўся дзяржавай, атрымаў моц і стаў пагрозай для цывілазаванага сьвету. Лічбы і факты, якія прыводзяцца ніжэй ўражваюць і на застаўляюць без роздумаў.
За 10 год амэрыканцы пабудавалі ў СССР каля 1500 заводаў і фабрык.
Усяго за 10 гадоў (1930-1940) амерыканцы стварылі ў СССР хімічную, авіяцыйную, электратэхнічную, нафтавую, горназдабыўную, вугальную, металургічную і іншую прамысловасьць.
Напрыклад, знакаміты Сталінградскі трактарны завод быў цалкам пабудаваны ў ЗША, на 100 судах перавезены і потым сабраны ў СССР. “Днепрагэс” пабудавала амерыканская фірма “Cooper Engineering Company” і германская кампанія “Siemens”. На гэтым заводзе стварылі першыя танкі. Горкаўскі аўтазавод (ГАЗ) быў пабудаваны амерыканскай кампаніяй “Austin”. Знакамітая Магнітка – дакладная копія металургічнага камбіната ў г. Гэры, штат Індыяна.
Фірма “Albert Kahn Inc” спраектавала і пабудавала 500 савецкіх прадпрыемстваў. Альберт Кан з’яўляўся індустрыяльным архітэктарам Дэтройта. Спраектаваўшы ўсе заводы Форда, ён адпрацаваў высокапрадукцыйную тэхналогію праектаваньня прамысловых прадпрыемстваў. У ЗША яго фірма штатам у 400 чалавек працоўныя чарцяжы рыхтавала за тыдзень, карпусы прамысловых прадпрыемстваў узводзіла за пяць месяцаў. Кан змог практычна даказаць, што здольны зрабіць тое ж самае і ў СССР. Менавіта фірма “Albert Kahn Inc” стварыла ў СССР школу перадавога індустрыяльнага будаўніцтва.
Разам з заводамі ствараліся гарады для працоўных. Эрнст Май – нямецкі архітэктар удзельнічаў у распрацоўцы архітэктурных праектаў каля 20 савецкіх гарадоў.
У СССР прыехалі тысячы амерыканскіх інжынераў і тэхнікаў, якія кіравалі амаль мільённым войскам зьняволеных ГУЛАГа – плюс нешматлікія пакінутыя ў Расіі дарэвалюцыйныя кадры.
Натуральна, той факт, што заводы і фабрыкі ў СССР будуюць замежнікі, ніхто не афішаваў. Філіял кампаніі Альберта Кана ў Маскве насіў савецкую назву – “Дзяржпраектбуд”. У ім працавалі 25 амерыканскіх і 2,5 тысячы савецкіх інжынераў, якія вывучалі заходнюю навуку праектаваньня і будаўніцтва буйных прамысловых аб’ектаў.
Філіял нямецкай кампаніі “Demag” у Маскве таксама быў зашыфраваны і насіў назву Цэнтральнага бюро цяжкага машынабудавання.
Амерыканскія прафесары падрыхтавалі на рабфаках трыста тысяч кваліфікаваных спецыялістаў – гэта значыць усе кадры для Савецкай прамысловасьці на доўгія гады наперад!
Такім чынам, матэрыяльную базу сацыялізму пабудавалі ЗША плюс танная праца зэкаў.

Вынікі індустрыялізацыі ўражваюць. Многія прадпрыемствы да гэтага часу складаюць аснову расейскай прамысловасці. Да 1940 году па аб’ёме прамысловай прадукцыі СССР заняў другое месца ў сьвеце, саступаючы толькі ЗША. З дапамогай замежных інжынераў было падрыхтавана больш як 2000000 савецкіх спецыялістаў, якія асвоілі новыя тэхналогіі. І сталі займацца іх далейшым развіцьцём.
Адмыслова была створана легенда, што СССР сам правёў індустрыялізацыю. Каб назаўжды пакінуць індустрыялізацыю ў вачах народа як “беспрыкладны подзвіг вызваленага пралетарыяту, кіруемага партыяй бальшавікоў і геніяльным Сталіным”, генеральны сакратар расстраляў усіх, хто так ці інакш быў зьвязаны з закупкамі імпартнага абсталяваньня.
Сотні высакакласных інжынераў у канцы 30-х гадоў апынуліся “ворагамі народа” і “шкоднікамі”. Фактычна дзякуючы іх рабоце СССР змог падрыхтавацца да вайны з фашысцкай Германіяй. Але гісторыя аб’явіла героямі зусім іншых людзей.
Вось такія падзеі адбываліся амаль 100 год таму. Існуе такое меркаваньне розных дасьледчыкаў, што калі б не каласальная дапамога ЗША, то СССР як дзяржава не праіснаваў бы і 20 год. Развал гэтай дзяржавы быў адцягнуты Штатамі на вялікі гістарычны пэрыяд.
Але ЗША сталі для СССР, як працяга Расейскай імпэрыі, выратаваньнем. Пазьней гэта вылілася ў нянавісць, супрацьстаяньнне і ледзь не прывяло да ядзернай вайны. Вось такую падзяку ЗША атрымалі ад краіны, у якую ўклалі свае сродкі, магчымасьці і веды. На сёньняшні дзень Расея вядзе велізарную вайну ва Украіне, зньшчаючы гэты народ. Але ЗША ў гэтым выпадку дапамагаюць ужо Украіне. Хочацца спадзявацца, што гістарычная памылка ЗША пераасэнсаваная і разбурэньню Мордара яны толькі паспрыяюць.
З адкрытых крыніц падрыхтаваў Алесь Пазьняк