Генрых Дмахоўскі/Henry D. Saunders, Henryk Dmochowski

Tэкст/Text: BEL/ENG

Выбітныя асобы, слава аб якіх сягае праз кантынэнты, вельмі часта маюць унікальныя погляды, персаналіі і жыццёвыя лёсы. А месца, якое яны завуць “домам” вельмі цяжка вызначыць, нават калі яны жывуць недзе стала на працягу пэўнага часу. Так, 14 кастрычніка беларусы адзначаюць народзіны свайго знакамітага земляка Генрыха Дмахоўскага (Henry D. Saunders (US), Henryk Dmochowski(PL)). 

Будучы знакаміты амэрыканскі скульптар і герой трох паўстаньняў (два супраць Расейскай Імпэрыі і адно супраць Аўстравэнгрыі) нарадзіўся ў вёсцы Забалацьце на тэрыторыі сучаснага Мёрскага раёну. Дагэтуль на сьцяне мясцовай школы вісіць мэмарыяльная дошка, прысьвечаная яму.

Генрых атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю ў Віленскім універсітэце. Але замест заможнага і спакойнага жыцьця юрыста ён абірае шлях змаганьня. Малады Дмахоўскі прымае ўдзел у лістападаўскім паўстаньні 1830-га году, пасьля паразы якога трапляе ў Францыю – краіну дзе ён авалодаў мастацтвам скульптуры.

Пасьля ўдзелу ў паўстаньні ў тагачаснай Галіцыі і вулічных баёў у Львові, Генрыха Дмахоўскага схапілі ўлады Аўстравэнгрыі і прысудзілі да 5-ці гадоў турмы. Па сканчэньні тэрміну наш зямляк накіраваўся зноў у Францыю, а потым ў 1851 годзе ён апынаецца ў Філядэльфіі.

Ужо тут на амэрыканскай глебе ён абірае сабе псэўданім Henry D. Saunders і распачынае сваю творчую дзейнасць. 

Генры Д. Сандэрс стварае бюсты Тадэвуша Касьцюшкі, Казімера Пуласкі, якія былі закупленыя Кангрэсам ЗША і зараз выстаўленыя ў Капітоліі. Ім таксама былі зробленыя бюсты Томаса Джэфэрсана, Джорджа Вашынгтана, Даніэла Ўэбстэра, Барбары Радзівіл (у Польшчы), Уладзіслава Сыракомлі (у Польшчы), а таксама 70 мэдальёнаў і шмат яшчэ бюстаў па Амэрыцы.

Але самай адметнай яго працай з’яўляецца помнік яго жонцы і дзецям, які знаходзіцца на цвінтары Laurel Hill у Філядэльфіі. Алена Шааф была таленавітай баварскай піяністкай. Падчас першых родаў дзіцё з’явілася мертванароджанным. Другія ж роды скончыліся трагічна ўжо і для самой Алены разам з немаўляці.

Скульптурную кампазіцыю ўтварае маці, якая трымае на руках дваіх дзетак. Як стала вядома з запісаў Генрыха Дмахоўскага, помнік – гэта выява яго сям’і.

 Але, як пазначана ў самым пачатку, лёс выбітных людзей не ідзе прамалінейна. У 1863 годзе ўжо знакаміты і прызнаны скульптар Генры Д. Сандэрс пакідае Злучаныя Штаты каб далучыцца да паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

14 траўня ён вядзе ў бой супраць расейскіх войскаў атрад з сотні паўстанцаў каля Докшыц. Але гіне “працяты васьмю кулямі”.

Яго пахавалі разам з двума невядомымі паўстанцамі каля вёскі Бірулі ў Докшыцкім раёне. Помнік доўгі час быў у занядбаньні, але стараньнямі невядомых беларусаў быў адноўлены і вернуты з небыцьця.

Імя Генрыха Дмахоўскага – гэта прыклад адданасьці справе барацьбы за Свабоду. Акрамя таго, ён значана ўзбагаціў культурную спадчыну ЗША, Польшчы і Беларусі. Такое імя ня можа быць забыта і таму яно шануецца на абодвух берагах Атлянтыкі.

Тэкст на беларускай мове/на англійскай мове:

Міхась Чаропка/Марына Кражова

_________________________________________________________

Henrik Dmakhovsky/Henry D. Saunders

The views, ways, and personalities of transnational people are always unique. They have more than one name, more than one goal, and often no particular home place, even if they own land somewhere. On this day, 10/14, in 1810, the American sculptor Henry D. Saunders was born.

Originally Henrik Dmakhovsky was born in the village of Zabolotce, in modern Belarus, where, perhaps, a memorial plaque dedicated to the famous sculptor is still visible in one of the local schools. After the suppressed uprising of 1830, Henrik left Vilnius (where he was living and studying) for France and began to prepare for the next clash with the Russian enemy. Unfortunately, he was arrested by the Austrian authorities, and after five years behind bars, he returned to France, where he continued to study sculpture.

In 1851, Henryk moved to Philadelphia and chose the pseudonym Henry D. Saunders, under which he became known when creating busts of Tadeusz Kosciuszko and Kazimierz Pułaski that were purchased by the US Congress and currently installed in the Capitol. In addition, he made 70 medallions and many busts in America, such as Daniel Webster, Thomas Jefferson, George Washington, etc.; and in Poland, such as Barbara Radziwill, Władysław Syrokomła, etc.

He was noted for the sculpture of his wife (Helena Schaaff – a talented pianist of Bavarian origin) at Laurel Hill Cemetery in Philadelphia, who died during the second labor. In the sculpture, she holds two babies in her arms, representing her first and second children, born dead. It is known from Henrik’s private letters that he suffered greatly from the loss.

In 1863, Henry, already recognized and successful sculptor, left the continent to participate in Kastus Kalinowski’s uprising (the Belarusian battalion currently fights in a war as a part of the Ukrainian army under the name of Kastus Kalinowski). Henryk led about a hundred officers and died in a battle with the Russian army on May 14. The grave where Dmochowski/Dmakhovsky/Дмахоўскі/Saunders is buried with two unknown officers is located near the village of Biruli, Dokshytsky district, Belarus. It was neglected for a long time and was recently restored by the people who wished to remain anonymous. His works are still circulating in modern-day auctions.

Text in Belarusian/English:

Mikhail Charopka/Maryna Krazhova

Links:

https://mijory.by/god/malaya-rodina/15883-novyy-pamyatnik-genriku-dmohovskomu-poyavilsya-v-zabolote-miorskogo-rayona.html

https://m.nashaniva.com/articles/252387/

https://www.jstor.org/stable/20148616

https://www.jstor.org/stable/20147180

Pictures taken:

https://nashaniva.com/photos/z_2020_05/image-12-3byoh.jpg

https://planetabelarus.by/upload/resize_cache/iblock/a21/220_220_2/a21ea5739de41c58e92fb3a643b69e60.jpg

http://history-belarus.by/images/img-figures/dmachowski/Tomas_Dzeferson_Henryk_Dmachouski.jpg

http://history-belarus.by/images/img-figures/dmachowski/Tadevush_Kasciuszka_Dmachouski.jpg

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/fc/Mother_and_Twins%2C_Laurel_Hill.JPG