Дзярждэп выпусьціў прэс-рэліз датычна ўдзелу Беларусі ў перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей

У паведамленьні гаворыцца аб дакладзе, які падрыхтвала Гуманітарна-дасьледчая лябараторыя Ельскай школы грамадзкага аховы здароўя (Yale HRL). Арганізацыя выпусьціла дэталёвы даклад аб удзеле Беларусі ў перамяшчэньні дзяцей з Украіны падчас вайны, развязанай Расіяй.
Паведамляецца аб вывазе больш чым 2400 дзяцей у Беларусь, дзе іх перавыхаваньнем займаліся парамілітарныя й іншыя арганізацыі. Гаворка вядзецца пра каардынацыю дзеяньняў на самым высокім дзяржаўным узроўні.
Выкрыцьцё беларускага ўдзелу – гэта толькі адзін з аспэктаў больш маштабных арганізаваных намаганьняў пад кіраўніцтвам Расеі. Расейскія ваенныя й дзяржаўныя чыноўнікі выслалі ў Расею сотні тысячаў украінскіх мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, гвалтоўна разлучаных са сваімі сем’ямі. Злучаныя Штаты абавязваюцца прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у такіх дзеяньнях падчас канфлікту Расеі з Украінай.
З прэс-рэлізам можна азнаёміцца па спасылцы тут: https://www.state.gov/belaruss-involvement-in-russias-systematic-relocation-of-ukraines-children/?fbclid=IwAR01kAbmOyBWQB_LjQMw5BI9R-Aw11TCF4xEXD-7w5U-FhXwCFd7FrNb0GU
Спасылка на сам даклад: https://hub.conflictobservatory.org/portal/apps/sites/#/home/pages/belarus-children-deportation