Дзень Волі – 2023 у ЗША

Беларусы ЗША рыхтуюцца да адзначэньня Дня Волі – 2023.
У Вашынгтоне мэр горада другі год запар абвясьціла 25 сакавіка – Днём Волі Беларусі. Як і ў папярэдні год такое абвяшчэньне стала магчымым дзякуючы звароту Вашынгтонскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА).
Таксама сьвяточныя мерапрыемствы адбудуцца 25 сакавіка ў Філядэльфіі, Бостане, Атланце, Марысвіле (Пн. Караліна), Джэксанвіле, Сан Францыска, Лос Анджэлесе, Сан Дыега, Сіэтле, Сакрамэнта.
26 сакавіка Дзень Волі будзе адзначаца ў Нью Ёрку і Чыкага.
Дзень 25 сакавіка ў Нью Ёрку будзе адменты яшчэ адной падзеяй.
У 3 гадзіны дня Беларуская Аьсветніцкая Ліга Амэрыкі (BELA) пры падтрымцы Нью-Ёркскага аддзелу БАЗА, Парафіяльнай Рады Сабора БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага, Беларускага Інстытута Амэрыкі і Беларускай Фундацыі Крачэўскага прадстаўляе выставу рэпрадукцый беларускага мастака-графіка Зьміцера Шапавалава, прымеркаваную да Дня Волі.
Выстава будзе экспанавацца ў грамадскай залі сабору Св. Кірылы Тураўскага па адрасе: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217
Падрабязьней па спасылцы: Выстава Зьміцера Шапавалава
Запрашаем усіх беларусаў у ЗША далучыцца да сьвяткаваньня Дня Волі – 2023!
Жыве Беларусь!


