Дзень Волі 2023 ў Нью-Ёрку

Шаноўныя беларусы, запрашаем вас адсьвяткаваць Дзень Волі разам ў Нью-Ёрку!
Сьвяточныя імпрэза адбудзецца ў нядзелю 26 сакавіка ў грамадскай залі сабору Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave Brooklyn, NY, 11217
Раніцаю ў 10:00 у царкве пачнецца сьвячная Літургія і будзе адслужаны малебен за Беларусь.

У 12:30 апоўдні пачнецца афіцыйная частка праграмы з віншаваньнямі, прэзентацыяй і сьвяточнымі прамовамі. Апрыканцы афіцыйнай часткі адбудзецца адкрыцьцё выставы графікі Зьміцера Шапавалава, якая прымеркавана да Дня Волі. Падчас перапынку ўсе госьці будуць мець магчымасьць азнаёміцца з творамі мастака.

Другая частка праграмы будзе складацца з выступаў выбітных беларускіх выканаўцаў: Сяржука Сокалава-Воюша і сямейнага гурта Kozak Family Ethno Trio.

Асабісты ўдзел у сустрэчы прыме легендарны сьпявак, мультыінструменталіст і кампазітар – Зьміцер Вайцюшкевіч.Уваход па ахвяраваньнях. 

Рэкамендаваная сума ахвяраваньня – $40. Дзецям уваход вольны.

Гасьцей таксама будзе чакаць смачны пачастунак. (Кошт пачастунку не ўключаны ў кошт рэкамендаванай сума ахвяраваньня).

Прыходзьце са сваімі родзічамі, дзеткамі і сябрамі! Атмасфэра будзе вельмі утульная, зручная для адпачынку сямей з дзецьмі і для новых знаёмстваў.Аб’ява на падзею на Фэйсбук https://fb.me/e/2QCwCCEdX


Жыве Беларусь!


Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА і

Парафіяльная рада Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага

пры падтрымцы Асацыяцыі Беларусаў Амэрыкі

Discover more from Газэта Беларус

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading