Да ўвагі беларусаў Нью Ёрку і ваколіц!

2 кастрычніка (нядзеля) з 12-ці гадзін апоўдні да 18-ці гадзін вечара на Атлянтык авэню ў Брукліне ў 47-мы раз будзе праходзіць The Atlantic Antic Festival: За падрабязнасьцямі цісьніце тут
У рамках фэсту сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) сумесна з парафіяй Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы будуць частаваць удзельнікаў мэрапрыемства нацыянальнымі беларускімі стравамі. Шапік будзе выстаўлены перад уваходам у Катэдральны сабор імя св. Кірыла Тураўскага па адрасе 401 Atlantic avenue, Brooklyn.
Запрашаем усіх ахвочых наведаць наш шапік і пачаставацца нашымі стравамі!