Акт вандалізму. З будынку Катэдры сарваны украінскі сьцяг

З суботы на нядзелю 17 верасьня 2023  з будынку Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага на 401 Атлантык Авэню ў Брукліне быў сарваны украінскі сьцяг.

Відэа з камэраў відэанагляду паказала, што гэта мэтанакіравана зрабіў незнаёмы  мужчына. Сьцяг быў знойдзены намі каля ўваходу ў будынак суседняй царквы. Выглядае, што вернікі гэтай царквы знайшлі наш сьцяг на вуліцы, падабралі яго і акуратна  паставілі  каля ўваходу ў сваю царкву, каб было добра бачна тым, хто будзе шукаць сьцяг. Перад дзьвярыма гэтай царквы ёсьць металічная агароджа і такім чынам наш сьцяг быў захаваны ў добрым стане. Магчыма. яны бачылі раней гэты сьцяг на нашым будынку і такім чынам выказалі сваю падтрымку.

Дапаўненьне:

Станам на 19:00 васямнаццатага верасня раследваньнем здарэньня займаецца паліцыя.

Стараста Сабору

Аляксандр Хомчанка