Адкрыцьцё выставы выцінанкі ў Брукліне

Беларуска Амэрыканскае Задзіночаньне запрашае ўсіх ахвочых на адкрыцьцё выставы майстаркі выцінанкі Вольгі Бабурынай.
Спадарыня Вольга Бабурына – знакамітая беларуская мастачка, больш вядомая як Вольга Палуніца, якая каля 10 гадоў кіравала секцыяй выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасьці, і значна больш гадоў стварае мастацкія творы, удзельнічае ў праектах і выставах, дзе прадстаўляе Беларусь у міжнародных конкурсах і прасоўвае выцінанку на Бацькаўшчыне і ў замежжы.
Згодна Bікіпедыі (спасылка):
“Выціна́нка — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з паперы, які атрымаў распаўсюд у Беларусі, Польшчы і Ўкраіне.
У Беларусь выцінанка прыйшла ў XIX стагодзьдзі, найбольш пашыраныя былі аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі зь некалькіх пластоў рознага колеру. Узоры былі геамэтрычныя, расьлінныя, радзей — зааморфныя або антрапаморфныя. З адменаў беларускай выцінанкі выдзяляюць прынцып шматразовага складваньня, сымэтрычнасьць узору, дэкаратыўнасьць. Яны выкарыстоўваліся для афармленьня жытла, аздабленьня інтэр’еру да сьвятаў, асобных прадметаў.
На захадзе Беларусі чорнымі або паліхромнымі выцінанкамі аздаблялі пабеленыя сьцены ў хатах.”
Такім чынам, адкрыцьцё выставы адбудзецца ў 12:30 апоўдні 18 сьнежня 2022 года ў беларускім цэнтры пры саборы Сьв. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217.
Усе госьці сустрэчы атрымаюць невялічкі майстар-клас ад мастачкі і пакінуць сустрэчу з творам выцінанкі, зробленым сваімі рукамі, а таксама будуць мець магчымасьць набыць унікальныя творы спадарыні Вольгі.
Таксама для дзетак будзе арганізаваны асбоны занятак, дзе яны навучацца ўпрыгожваць печыва і таксама апасьля змогуць забраць яго з сабой.
Аб’ява на мерапрыемства на Фэйсбук: https://www.facebook.com/events/2305847519575959
Аб’ява на мерапрыемства на сайце БАЗА Нью-Ёрк: https://baza.nyc/?p=1742
З павагай,
Управа Нью-Ёркскага аддзела БАЗА