72 гады найбуйнешаму выданьню беларусаў у ЗША – часапісу “Беларус”

Паважаныя чытачы!

Сёньня мы адзначаем 72 гады з даты выхаду першага нумара выданьня беларусаў у ЗША – часапісу “Беларус”.

За сваё ўжо даволі працяглае жыцьцё газэта перажыла розныя часы, але нязьменным засталося адно – асьвятленьне жыцця беларусаў у ЗША.

Сёньняшні склад рэдакцыі як ніколі адчувае адказнасьць за захаваньне і развіцьцё беларускага выданьня ў ЗША – газэты “Беларус”. Мы спрабуем новыя падыходы і спадзяемся, што знойдзем падтрымку ў гэтым сярод сваіх чытачоў.

А ў якасьці падарунка жадаем вам прадставіць сапраўдны рарытэт – адсканаваную копію пэршага нумара часапісу “Беларус”. Спадзяемся вам будзе цікава чытаць аб чым пісалі нашыя папярэднікі 72 гады таму.

Намесьнік адказнага рэдактара

Міхась Чаропка