34-ая Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашае вас ўсіх беларусаў Паўночнай Амэрыкі на 34-ю Сустрэчу БеларусаўПаўночнай Амэрыкі, якая пройдзе ў беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью Джэрзі.
Інфармацыя па 34-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі:
Тэма: “Новыя мэты і задачы Паўночна-Амэрыканскае Беларускае Дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайныва Ўкраіне.
Дата: 3-4 верасьня 2022 года
Месца: Беларускі цэнтар ў Саўт Рывер, Нью Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882)
Ганаровыя госьці: Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк.
Госьці з Беларусі: Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская
Кошт рэгістрацыі за 1 дзень – $70, за 2 дні – $140.
Дзеля сямейных параў: кошт рэгістрацыі за 2 дні – $250.
Дзецям з 12-ці па 18 год – $60 і $120 адпаведна.
Дзецям да 12-ці год – уваход вольны.
Дзеля ўдзелу ў Сустрэчы неабходна зарэгістравацца ў Арганізацыйным камітэце па тэлефоне, ці праз імэйл.
Таксама да сябраў Арганізацыйнага камітэту можна зьвяртацца па любых пытаньнях наконт Сустрэчы.
Кантакты Арганізацыйнага камітэту:
Міхась Чаропка
Ганна Сурмач
Да ўдзелу запрашаюцца усе беларускія суполкі, актывісты і арганізацыі ЗША і Канады.
Парадак дня:
3 верасьня (1 дзень)
1:00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў
2:00 – Адкрыцьцё Сустрэчы
3:00 – Абед
4:00 – Дыскусія /Круглы стол
Тэма круглага стала: “Дзейнасьць беларускай дыяспарыПаўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне”
6:00 – Мастацкая частка/ Канцэрт
4 верасьня (2 дзень)
10:00 – Працяг рэгістрацыі ўдзельнікаў
10:00 – Багаслужба
11:30 – Адзначэньне 100-годзьдзя БеларускайАўтакефальнай Праваслаўнай Царквы
12:00 – Перапынак з пачастункам.
1:00 – Дыскусія /Круглы стол
Тэма круглага стала: “Новыя мэты і задачы беларускайдыяспары Паўночнай Амэрыкі ва ўмовах акупацыі Беларусіі вайны ва Ўкраіне”
3:00 – Барбекю і адпачынак на сьвежым паветры
Гатэль: Hilton East Brunswick Hotel & Executive meetingcenter
3 Tower Center Blvd, East Brunswick, New Jersey 08816
Дзеля рэзервацыі гатэля будзьце вольныя зьвярнуцца да сябраў Арганізацыйнага камітэту, бо ёсьць магчымасьцьзрабіць агульную рэзервацыю (на некалькі нумароў) сазьнішкай:
Міхась Чаропка
Ганна Сурмач
Да сустрэчы!
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады