Беларусы Канады здзейсьнілі вандроўку да Беларускага Памятнага Крыжа

18 чэрвеня 2023г. сталася здзейсненаю традыцыйная Вандроўка да Беларускага Памятнага Крыжа, што ў Мідлянды, Антарыё, Канада.

Як і раней, яна праводзілася пад эгідаю Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ). Непасрэдна зарганізаваў дзею і зрабіў асноўны ўнёсак у ейнае ажыцьцяўленьне Старшыня Парахвіяльнае Рады Зьміцер Эльяшэвіч.

З аматарскіх відэа і фотаздымкаў удзельнікаў Вандроўкі склалася стужка пра Беларускі Крыж – 2023, што прапануецца Вашай Ўвазе.

Зьмест стужкі наступны:

1. Фрагменты Набажэнства з удзелам Першагерарха БАПЦ Архіяпіскапа Сьвятаслава, сьвятароў БАПЦ Айца Аўгена і Айца Вячаслава (0-2:55)

2. Прамова Айца Вячаслава (2:56-9:37)

3. Расповед пра Прошчу Пакутнікаў, Беларускі Крыж і Памятны Знак (Алесь Кот, 9:38-28:05)

4. Выступ Віталя Кошалева (28:06-33:28)

5. Духоўны Гімн ”Магутны Божа” са здымкамі (33:28-36:10)

Алесь Кот