Аб правядзеньні Вальнага Сойму руху “Вольная Беларусь”

У мінулую суботу 2-га кастрычніка 2022 году ў Варшаве быў праведзены ўстаноўчы сход (ці Вальны Сойм) руху “Вольная Беларусь”. Па сваёй сутнасьці Рух з’яўляецца дэмакратычным і нацыянальна-вызвольным. Падчас мэрапрыемства ўдзельнікі прынялі Статут Руху і пацьвердзілі палітычныя прынцыпы арганізацыі.
З дакладамі выступілі Зянон Пазьняк і Павал Вусаў.
Падчас Сойму былі абраныя кіроўныя ворганы (Каардынуючая Ўправа, кіраўнік Віктар Каралькоў) і створаны Нацыянальны Сакратарыят.
Відэафрагмэнты выступаў:
Найбліжэйшай задачай Руху стаіць павышэньне колькасьці суполак у сьвеце.
Крыніца: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/valny-sojm
Праграма Руху “Вольная Беларусь”: https://volbiel.org/files/prahrama.pdf
Міхась Чаропка